The Smashing Pumpkins рыхтуюць ажно дзве новыя пласцінкі

Пасля святкавання свайго 47-годдзя лідар The Smashing Pumpkins Білі Корган аб'явіў, што ў наступным годзе гурт выпусціць адразу 2 пласцінкі. Яны будуць называцца “Monuments to an Elegy” і “Day for Night”. Прычым, першы сінгл Корган спадзяецца паказаць ужо сёлета.


На сайце гурта запіс Коргана заінтрыгаваў:


"Тыя, хто зацікаўлены ў гуках, думаюць гітары, гітары і яшчэ раз гітары. Сёння мы пачалі музычную сесію. Шмат песень было напісана і мы гатовыя".


Прадзюсарам новых прац The Smashing Pumpkins традыцыйна стане Говард Уілінг. Прыхільнікі змогуць назіраць за працэсам запісу на старонцы “The Panopticon”, на якой Корган паабяцаў публікаваць назвы песень, тэксты, карцінкі, гук і шмат чаго іншага.


Апошняя пласцінка The Smashing Pumpkins, “Oceania”, выйшла 2 гады таму.
 

Паводле apelzin.ru

Фота: www.metrolyrics.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі