"Смалявічы" эксперыментальным складам і з новым трэнерам абыгралі "Іслач"

"Смалявічы" эксперыментальным складам і з новым трэнерам абыгралі "Іслач"

"Смалявічы" эксперыментальным складам і з новым трэнерам абыгралі "Іслач" — 3:1. Гэта быў стартавы паядынак 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. З-за фінансавых праблем напярэдадні з "Смалявічаў" сышла палова гульцоў асноўнага складу і галоўны трэнер. У выніку на поле выйшла шмат моладзі, у тым ліку і камандзіраванай з дубля мінскага "Дынама". Адзін з апошніх, 18-гадовы Уладзіслаў Ложкін, забіў два галы!

"Па выніку ўсё супер, па гульні яшчэ шмат пытанняў", — сказаў новы галоўны трэнер каманды Аляксей Міхайлаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

Іншыя матчы тура пройдуць 11-12 ліпеня. У чэмпіянаце лідыруюць "Шахцёр" і БАТЭ — па 30 ачкоў.

"Смалявічы" эксперыментальным складам і з новым трэнерам абыгралі "Іслач"
@bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі