Вы тут

18-гадовы Ложкін з дубля мінскага "Дынама" забіў 2 прыгожыя галы за "Смалявічы"

Уладзіслаў Ложкін / dinamo-minsk.by

18-гадовы нападаючы Уладзіслаў Ложкін з дубля мінскага "Дынама" забіў 2 прыгожыя галы за "Смалявічы". Адбылося гэта ўжо ў першым матчы футбаліста ў складзе новай каманды. У пятніцу ў стартавым паядынку 17-га тура чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе "Смалявічы" прымаюць "Іслач". Ложкін забіў два галы за 15 хвілін у першым тайме. Ды якія галы! "Смалявічы" ў выніку выйгралі — 3:1.

"Смалявічы" — аўтсайдэр. З-за фінансавых праблем з каманды нядаўна сышла палова гульцоў асноўнага складу і галоўны трэнер, таму ў сённяшнім паядынку з'явілася шмат моладзі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.