Слухачы атрымалі падарункі ад Еўрарадыё
(Заходзіць першая
дзяўчына.)
Еўрарадыё: А вы, напэўна, за падарункамі?
Дзяўчына:Як вы здагадаліся?
Еўрарадыё: Віншуем вас з перамогай, жадаем усяго лепшага,
часцей гуляйце ў нашыя
віктарыны, слухайце наша радыё і заходзьце на сайт.
Дзяўчына: Дзякуй вам вялікі.
(Заходзяць яшчэ
хлопцы.)
Еўрарадыё: Выбірайце падарункі! Няўжо складана выбраць, які
падарунак хочацца?
Сяргей, інжынер: Ой, складана! Лепш — уручылі, і ўсё.
Еўрарадыё: А мы даем вам права выбару. Мы такія
дэмакратычныя, што вы нават падарункі выбіраць можаце.
Сяргей: Як цудоўна!!!
Вядома, мы не прамінулі
шанец спытацца ў пераможцаў, што яны думаюць пра Еўрапейскае радыё. Але замест
крытыкі, да якой мы мужна падрыхтаваліся, нас закідалі падзякамі і пажаданнямі.
Людміла Стручэўская: Як у Польшчы кажуць, “жадаем павадзэння” для
радыё. Вельмі прыемна было даведацца, што ўсё ж такі ёсць штоьсці, усё ж
з’явілася. Жадаю поспехаў і добрых слухачоў.
Мікіта Чаркоў, студэнт БДУІР: Мне
вельмі падабаецца што ёсць такое радыё, якое працуе для нас, і пастаўляе вельмі
каштоўную і праўдзівую інфармацыю. Гэта вельмі радуе, і хацелася б пажадаць,
каб вы развіваліся яшчэ больш-больш.
Віктарына
прынесла шмат карыснага нашым слухачам — і не толькі ў сэнсе падарункаў.
Напрыклад, Мікола Зайкін, шукаючы
адказы на пытанні, даведаўся шмат новага, кшталту:
— Колькі краін у Еўразвязе,
ці які гімн у Еўразвязе. Даведаўся хоць, нарэшце.
А пра падарункі,
дарэчы, Мікола пажартаваў:
— Ну, доранаму
каню ў зубы не глядзяць…
І насмяяўшыся ўдосыць,
дадаў, толькі ўжо сур’ёзна:
— Мне вельмі
прыемна атрымаць гэты прыз ад Еўрапейскага радыё, таму што ў краіне бракуе
свабодных інфармацыйных праектаў, і вельмі прыемна атрымаць прыз менавіта ад
такой арганізацыі.
Дзякуем усім
нашым слухачам за ўдзел у віктарыне. Яшчэ раз віншуем пераможцаў, а тым, хто не
дайшоў за падарункамі, нагадваем: вашыя прызы нікуды не збеглі і чакаюць вас у
рэдакцыі! Звязвайцеся з намі праз электронную пошту. А ўсім астатнім раім
ўважліва слухаць Еўрарадыё — наперадзе яшчэ не адная цікавая віктарына!
Вас віншавалі Міла Котка і Віталь Малькевіч