Слон, які ўцёк пры перавозцы ў Беларусь, апынуўся "качкай"?

Інфармацыя пра слана, якога везлі ў Беларусь праз Украіну, а ён уцёк ад кіроўцы, не пацвердзілася. Верагодна, гэта быў жарт напярэдадні 1 красавіка, паведамляе ria.ru са спасылкай на памочніка кіраўніка Памежнай службы Украіны — прэс-сакратара ведамства Алега Слабадзяна.

Раней у СМІ з'явіліся паведамленні, быццам цыркавога слана Маркіза везлі з Венгрыі ў Беларусь праз тэрыторыю Украіны. Але па дарозе слон здолеў уцячы, калі кіроўца спыніўся.

"Гэта першакрасавіцкі жарт, хутчэй за ўсё. Няма ніякага пацверджання, ніякага пацверджання гэтай інфармацыі мы не знайшлі", — пракаментаваў Слабадзян гісторыю са сланом.