Слэш з'явіцца ў кампутарнай гульні

Былы гітарыст Guns N Roses Слэш дазволіў выкарыстаць свой знешні выгляд у тэматычнай камп’ютэрнай гульні «Guitar Hero III: Legends Of Rock», якая дазволіць пачынаючым гітарыстам адточваць сваё майстэрства. Апроч гэтага музыка, які зараз з’яўляццеа лідарам гурта Velvet Revolver, працуе над галоўнай музычнай тэмай да гульні, якая працягвае папулярную серыю, што з’явілася ў 2005-м годзе і мела поспех. Акрамя арыгінальнай кампазіцыі, у саўндтрэке таксама будуць выкарыстаны гітарныя партыі з класічнага трэка Guns N Roses «Welcome To The Jungle».

Стваральнікі таксама запрасілі паўдзельнічаць у запісу гукавога суправаджэння гурт Queens Of The Stone Age і вядуць перамовы з іншымі «легендамі року», дакладней з Metallica, AC/DC і прадстаўнікамі Led Zeppelin.

Рэліз гульні запланаваны на пачатак 2008 года. Фішкай «Guitar Hero III» стане кансоль кіравання ў выглядзе гітары памерам толькі крыху меньшым, чым сапраўдная, якая дапаможа ігракам «наігрываць» гітарныя партыі рознай склданасці.

Фота: www.magazyngitarzysta.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі