Вы тут

Следства па збітым "Боінгу" цалкам абвергла версію ўкраінскага "Бука"

Працэс па справе MH17 / Reuters

Аб'яднаная следчая група, якая расследавала катастрофу над Данбасам малайзійскага "Боінга-777", не знайшла пацверджання таго, што самалёт мог быць збіты ўкркінскім ракетна-зенітным комплексам "Бук". Пра гэта 9 чэрвеня на судовым працэсе заявіў Нідэрландскі пракурор Тэйс Бергер.

У следчую групу ўваходзяць прадстаўнікі Нідэрландаў, Бельгіі, Малайзіі, Аўстраліі ды Украіны.

Па словах Бергера, якія пераказвае DW, следчыя вывучылі версію магчымую прысутнасць украінскага "Бука" ў раёне запуску ракеты. Яны прааналізавалі больш за 2400 фатаграфій як украінскіх, так і расійскіх сістэм. Таксама эксперты вывучылі месцы, з якіх мог весціся абстрэл і прааналізавалі "Букі", якія выкарыстоўвае ўкраінскае войска, і звесткі аб іх месцазнаходжанні. У выніку эксперты прыйшлі да высновы, што версія пра ўкрасінкае паходжанне "Бука", які збіў малайзійскі "Боінг", не пацвярджаецца. 

Працэс у Нідэрландах па справе збітага рэйса MH17 аднавіўся 8 чэрвеня другім блокам слуханняў. Ён працягнецца да 3 ліпеня. Ад цяперашніх слуханняў залежыць, ці дойдзе справа да разгляду па сутнасці. Гэта звязана з пазіцыяй расіяніна Алега Пулатава — адзінага з чатырох падсудных, хто актыўна адрэагаваў на абвінавачванне. Інтарэсы Пулатава ў судзе прадстаўляюць два нідэрландскія адвакаты. Яны могуць хадайнічаць пра дадатковае расследаванне, што зацягне разгляд на няпэўны тэрмін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.