Следчыя прынялі гомельскага пратэстоўца за байца батальёна "Азоў"

Чыкалёў і Зубр. На думку некаторых "аналітыкаў", гэта адзін і той жа чалавек / Еўрарадыё
Чыкалёў і Зубр. На думку некаторых "аналітыкаў", гэта адзін і той жа чалавек / Еўрарадыё

Беларускія следчыя прынялі гамельчука Дзяніса Чыкалёва за байца ўкраінскага батальёна "Азоў" з пазыўным Зубр. Пра гэта Дзяніс даведаўся з матэрыялаў крымінальнай справы, распачатай на яго за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску.

— Мне задавалі шмат пытанняў наконт маіх перамяшчэнняў за межамі Беларусі, калі і ў якім годзе я выязджаў. Таксама задавалі пытанні наконт выезду ва Украіну. Ужо потым, калі падчас азнаямлення са справай я ўбачыў гэтыя фота [фота Зубра з "Азова". — Еўрарадыё], я зразумеў, да чаго былі гэтыя пытанні. Я наогул быў у шоку, — расказвае Еўрарадыё Дзяніс Чыкалёў.

Здымкі Зубра, сабраныя следчымі, суд далучыў да матэрыялаў справы. Але, на шчасце, артыкул за наёмніцтва, якое маглі інкрымінаваць за "фота з Данбаса", у ёй так і не з'явіўся. 22 сакавіка 34-гадовага Чыкалёва асудзілі на тры гады "хіміі" — за грубае парушэнне грамадскага парадку.

— Мне здаецца, што суддзя збольшага адэкватна разглядала і расцэньвала ўсе гэтыя матэрыялы, таму я думаю, што гэта ніяк не паўплывала на прысуд. Але ў матэрыялах крымінальнай справы ўсё гэта прысутнічае, — кажа Дзяніс.

Адкуль наогул узялася версія, што Дзяніс Чыкалёў і Зубр — гэта адзін і той жа чалавек? Следства абапіралася на публікацыю ў "Жывым журнале" пад назвай "Баевікі батальёна "Азоў" у Беларусі". А допіс, у сваю чаргу, напісаны па матывах допіса ў фэйсбуку са старонкі расійскага прапагандыста, кіраўніка "Еўразійскага Аналітычнага Клуба" Мікіты Мендковіча. Ён параўнаў нос і вушную ракавіну Чыкалёва і Зубра і прыйшоў да высновы, што гэта адзін і той жа чалавек.

Вось відарысы, якія параўноўваў Мендковіч, і высновы, да якіх ён прыйшоў:

Следователи приняли гомельского протестующего за бойца батальона “Азов”
Дзяніс Чыкалёў (у камуфляжы) у часе пратэстаў і беларус з пазыўным Зубр на сустрэчы з украінскімі школьнікамі / Еўрарадыё
Следователи приняли гомельского протестующего за бойца батальона “Азов”

Мужчыны сапраўды падобныя адзін да аднаго, калі глядзець з пэўнага ракурсу. Тым не менш гэта розныя людзі.

Следователи приняли гомельского протестующего за бойца батальона “Азов”
Злева — Чыкалёў, справа — Зубр / Еўрарадыё
Следователи приняли гомельского протестующего за бойца батальона “Азов”
Чыкалёў у бейсболцы, Зубр — без / Еўрарадыё

Беларускі добраахвотнік батальёна "Азоў" з пазыўным Зубр, чые фота выдаюцца за фота Чыкалёва, у снежні 2020 года даваў інтэрв'ю Еўрарадыё. Дзяніс Чыкалёў ў гэты час знаходзіўся за кратамі. Гэта таксама даказвае, што Дзяніс і Зубр — розныя людзі.

— Я так разумею, следства збірала любы матэрыял, каб можна было даказаць хоць нешта, каб хоць неяк прыцягнуць мяне да масавых беспарадкаў, — лічыць Дзяніс. — Маё меркаванне — хутчэй за ўсё, гэты матэрыял пра Зубра з "Азова" быў сабраны, скажам так, на заказ і потым апублікаваны ў ЖЖшцы. І потым ужо на гэты матэрыял "выйшлі" і далучылі яго да справы.

Пасля сямі месяцаў за кратамі Дзяніс выйшаў на волю. Але ён не свабодны.

— Цяпер я ўжо паціху адыходжу. Вельмі шмат інфармацыі, якой у мяне не было ў часе майго зняволення. Сяджу пад падпіскай аб нявыездзе. На жаль, пашпарт суд мне пакуль не аддаў, на працу афіцыйна ўладкавацца не магу.

Еўрарадыё звязалася з сапраўдным Зубром. Ён запісаў для нас відэа, у якім пацвярджае, што ён — гэта ён, а не гамяльчук Дзяніс Чыкалёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі