Следчыя лічаць, што мужчына ў метро загінуў у выніку няшчаснага выпадку

Следчыя лічаць, што мужчына ў метро загінуў у выніку няшчаснага выпадку

Асноўнай версіяй сённяшняй гібелі чалавека на станцыі метро "Купалаўская" следства лічыць няшчасны выпадак. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Марына Дранькова

На відэазапісе з камераў назірання бачна, што мужчына зваліўся каля краю платформы. Пры падзенні ён апынуўся на рэйках непасрэдна перад прыбываючым цягніком. На пероне ў той момант было шматлюдна.

Як паведамляла Еўрарадыё, трагедыя адбылася сёння каля 12.30. На рэйкі зваліўся 49-гадовы жыхар Валожына Мінскай вобласці. Па словах супрацоўнікаў хуткай дапамогі, смерць мужчыны наступіла да іх прыбыцця.

Праверкай па факце смерці займаецца Следчы камітэт. Для выяўлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Следчыя просяць відавочцаў затэлефанаваць на нумар аператыўна-дзяжурнай службы УСК па Мінску 8 017 389-55-55.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі