На станцыі мінскага метро “Купалаўская” загінуў мужчына

На станцыі мінскага метро “Купалаўская” загінуў мужчына

На станцыі мінскага метро “Купалаўская” загінуў мужчына, інфармуе партал tut.by. У панядзелак у 12:25 ён упаў з платформы на рэйкі і яго пераехаў цягнік. Сведкі кажуць, што паспелі праехаць адзін ці два вагоны. Цела невядомага дасталі на платформу без прыкмет жыцця.

Рух на Аўтазаводскай лініі быў адноўлены ў 12:38, а вось станцыю “Купалаўская” часова закрылі, такое рашэнне прынялі праваахоўнікі — на месцы працавала следча-аператыўная група. Цягнікі на ёй не спыняліся, а пасажыраў не прапускалі. На відэа БЕЛТА відаць, як шмат людзей сабралося каля ўваходу на станцыю. Доступ быў адкрыты ў 13:45.

Як напісала ў Facebook афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінску Марына Дранькова, загінулы — 49-гадовы ўраджэнец Валожына. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначылі судмедэкспертызу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі