Следчы камітэт: Затрыманы адзін з кіраўнікоў Магілёўскага аўтамабільнага завода

Следчы камітэт: Затрыманы адзін з кіраўнікоў Магілёўскага аўтамабільнага завода

Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці пачало крымінальную справу на аднаго з кіраўнікоў Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С.М. Кірава і дырэктара прыватнага прадпрыемства.

Як паведамляецца на сайце Следчага камітэта, крымінальная справа пачатая на падставе матэрыялаў, якія сабралі супрацоўнікі УБЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Следства лічыць, што падазраваныя праводзілі па бухгалтарскім уліку завода заведама падложныя таварна-транспартных накладныя. Паводле іх, нібыта, прыватнае прадпрыемства пастаўляла таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, якіх насамрэч не было. За гэты фіктыўны тавар на рахунак прадпрыемства былі пералічаныя грошы. Такім чынам фігуранты атрымалі больш за 50 000 рублёў.

На мужчын пачалі крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва буйным памеры. Яны ўзятыя пад варту.

Следства высвятляе і дапытвае асобаў, датычных да здзелак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі