Следчы камітэт — пра гібель трохмесячнага дзіцяці ў Баранавічах
Следчы камітэт пацвердзіў гібель трохмесячнага дзіцяці ў Баранавічах. Напярэдадні з неафіцыйных крыніц стала вядома пра трагічнае здарэнне — п'яны бацька заснуў і выпадкова задушыў сваё дзіця. Маці ў той момант дома адсутнічала.
СК паведамляе, што няшчасны выпадак адбыўся 20 лютага. Маці са старэйшым дзіцём паехала ў сталіцу на прыём да лекара. Яна вярнулася дахаты пасля 15-й гадзіны — муж спаў на канапе і прыціснуў сваім целам дзіця, хлопчык памёр. Медычнае асведчанне зафіксавала ў мужчыны 1,4 праміле.
Следчы камітэт праводзіць праверку. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці дзіцяці прызначылі судова-медычную экспертызу. СК нічога не піша пра тое, ці быў затрыманы мужчына. Няма інфармацыі і пра тое, ці сапраўды трагедыя здарылася ў шматдзетнай сям'і.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.