У Баранавічах п'яны мужчына выпадкова задушыў сваё дзіця

У Баранавічах п'яны мужчына выпадкова задушыў сваё дзіця

У Баранавічах п'яны мужчына выпадкова задушыў сваё дзіця. Пра гэтую жахлівую гісторыю, якая адбылася 20 лютага ў адным з дамоў у мікрараёне Бараўкі, піша газета "Наш край". Выданне спасылаецца на свае крыніцы і на сведкаў затрымання мужчыны. Паводле папярэдняй інфармацыі, трагедыя здарылася ў шматдзетнай сям'і, у ёй выхоўваецца яшчэ чацвёра дзяцей.

Маці адсутнічала, паколькі па справах ездзіла ў Мінск. А калі вярнулася, то пабачыла, што муж спіць п'яны ў ложку, ляжыць на дзіцяці, якое ўжо было мёртвае (яго ўзрост пакуль невядомы). Гэта пацвердзілі медыкі з хуткай, якую выклікала жанчына. На месца прыехала і міліцыя, якая затрымала мужчыну. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі