Вы тут

Следчы камітэт: Марыі Калеснікавай выставілі абвінавачанне

Марыя Калеснікава / З архіву Еўрарадыё

Сябры прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай выставілі абвінавачанне. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, яе абвінавачваюць у закліках "да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт" (ч. 3 арт. 361 КК). Па гэтым артыкуле прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.

Раней Калеснікаву падазравалі ў закліках да захопу ўлады.

"Яна ўтрымліваецца пад вартай. Расследаванне працягваецца", — паведамляе СК. З 11 верасня Марыя Калеснікава знаходзіцца ў турме ў Жодзіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.