Следчы камітэт адмовіўся зачыняць "справу аб патроне" супраць Андрэя Бяляўскага

Следчы камітэт адмовіўся зачыняць "справу аб патроне" супраць Андрэя Бяляўскага

Следчы камітэт адмовіўся зачыняць крымінальную справу супраць Андрэя Бяляўскага, экс-фігуранта "справы Белага легіёна". Як паведамлялася раней, яго цяпер вінавацяць у незаконным захоўванні боепрыпасаў. Нагодай стаў адзін патрон, які захоўваўся ў Бяляўскага як сувенір і быў знойдзены падчас ператрусу па "справе Белага легіёна". 

Бяляўскі падаваў хадайніцтва, каб гэтую крымінальную справу спынілі як юрыдычна малазначную і не ўяўляючую грамадскай небяспекі. Аднак СК адказаў яму адмоўна, інфармуе праваабарончы сайт "Вясна"

Следчы заявіў, што захоўванне патрона мае вялікую грамадскую небяспеку, бо яго можна выкарыстаць у любы момант. Справу супраць Андрэя Бяляўскага цяпер накіруюць у пракуратуру, каб адтуль яе перадалі ў суд.

Праваабронцы “Вясны” лічаць, што справа Бяляўскага мусіць быць прызнаная юрыдычна нязначнай, бо яна стала вынікам "справы Белага легіёна". Калі суд пакарае Бяляўскага рэальным пазбаўленнем волі, такое пакаранне праваабаронцы расцэняць як відавочна непрапарцыйнае і палітычна матываванае. У такім разе яго могуць прызнаць палітвязнем.

Максімальнае пакаранне, якое пагражае Бяляўскаму за адзін патрон, — да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі