Следчы эксперымент у Мінску палічылі за буйную аўтааварыю (фота)

На плошчы Прытыцкага (на перакрыжаванні вуліц Прытыцкага і Пушкіна) праводзіўся следчы эксперымент для расследавання дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося ў 2012 годзе. У ім удзельнічалі восем аўтамабіляў, у тым ліку і хуткая дапамога. Відаць таму мінчукі палічылі, што адбылася буйная аварыя, пачалі выклікаць міліцыю і "хуткую", інфармуе БЕЛТА.




Сайт onliner.by нагадвае, што летась на перакрыжаванні адбылося сутыкненне Reanult Megane і аўтамабіля "хуткай". Апошняя машына перакулілася на бок, траўмы атрымалі некалькі чалавек.


Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі