Склалі рэйтынг краін па даступнасці бензіну, Беларусь — у канцы спісу

Цэны на бензін у Беларусі адны з самых нізкіх у Еўропе / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Цэны на бензін у Беларусі адны з самых нізкіх у Еўропе / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларусь заняла 28-е месца з 31-га магчымага ў еўрапейскім рэйтынгу даступнасці бензіну. Рэйтынг па выніках 2022 года склалі аналітыкі агенцтва "РИА "Новости" пасля аналізу заробкаў і коштаў на паліва ў краінах Еўропы.

Лідарам рэйтынгу апынуўся Люксембург. Мясцовыя жыхары на свае сярэднія заробкі могуць купіць больш за 2,5 тысячы літраў. У гэтай краіне адны з самых высокіх заробкаў у Еўропе, а кошты на паліва — невысокія, адзначаюць аўтары даследавання. У топ-5 рэйтынга таксама ўвайшлі Ірландыя (2 тысячы літраў на заробак), Нарвегія, Вялікабрытанія і Нідэрланды (больш за 1800 літраў).

Беларусь апынулася ўнізе рэйтынга — паміж Латвіяй і Славакіяй. Грамадзяне нашай краіны могуць сабе дазволіць купіць на заробак не больш за 600 літраў паліва. Горш за ўсё справы з даступнасцю бензіну ідуць у Венгрыі. Сярэдняга заробку мясцовых жыхароў хопіць толькі на 455 літраў — гэта ў пяць разоў менш, чым у Люксембургу.

Аўтары даследавання таксама адзначылі, што самы танны бензін — у Казахстане (літр 95-га тут каштуе ўдвая танней, чым у Беларусі). Два наступныя радкі рэйтынгу па таннасці бензіну займаюць Расія і Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі