Скаргу Бабарыкі на Лукашэнку будуць разглядаць 4 чэрвеня

Скаргу Бабарыкі на Лукашэнку будуць разглядаць 4 чэрвеня

4 чэрвеня пройдзе чарговае пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі. Як паведамляецца на сайце ЦВК, на ім будуць разглядацца "пытанні падрыхтоўкі і правядзення выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама некаторыя звароты, якія паступілі ў Цэнтральную камісію".

Еўрарадыё даведалася, што на гэтым пасяджэнні будзе разглядацца заява Віктара Бабарыкі на Аляксандра Лукашэнку.

Як паведамлялася раней, прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду ўказаў на парушэнні, якія дапускае як сам кіраўнік дзяржавы, так і яго ініцыятыўная група. Бабарыка прапанаваў не рэгістраваць Лукашэнку кандыдатам у прэзідэнты, калі названыя ў заяве факты пацвердзяцца. 

Адказы на некаторыя з пунктаў заявы Бабарыкі ЦВК згодна з законам павінна даць на працягу чатырох дзён. Заява была адпраўленая 1 чэрвеня — значыць, адказ мусіць быць дадзены не пазней як 5-га. 

Таксама на пасяджэнні ЦВК будуць разглядаць заяву Алега Гайдукевіча, які адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў прэзідэнцкай гонцы і зняў сваю кандыдатуру. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі