Скандальны надпіс на бюсце Пушкіна ў Магілёве выдаляць

Чыноўнікі Магілёўскага гарвыканкама схіляюцца да таго, каб выдаліць надпіс на пастаменце бюста расійскага паэта Аляксандра Пушкіна, перадае БелаПАН.

Як паведамляла Еўрарадыё, гэты бюст быў падораны вобласці расійскім праектам "Алея расійскай славы". Гучны розгалас выклікаў верш "Паклёпнікам Расіі", выбіты на пастаменце бюста. Як вядома, верш быў напісаны пасля паўстання 1830-1831 гадоў, якое адбылося на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы. У сваім творы Пушкін выступіў з імперскіх пазіцыяў.

У Магілёве паставілі помнік Пушкіну з вершам супраць паўстання 1830 года

У Магілёўскім гарвыканкаме кажуць, што часова пастамент застанецца без гэтага надпісу. Да такой думкі чыноўнікі прыйшлі, зважаючы на неадназначнае стаўленне мясцовых жыхароў да згаданага вершу.

Дарэчы, магілёўскі гісторык Ігар Пушкін, сябра грамадскай тапанімічнай камісіі пры гарвыканкаме, кажа, што пры зацвярджэнні праекта не было ўвогуле ніякіх надпісаў — толькі малюнак бюста расійскага паэта.

Скандальны верш на бюсце Пушкіна зацверджаны магілёўскімі чыноўнікамі

Фота Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі