Скандал: Выбары мэра выйграў гвалтаўнік Ленін, які... памёр у 2010 годзе

Нехта Ленін Карбальіда на выбарах мэра горада набраў амаль 50% галасоў выбарцаў і ўпэўнена перамог. Цяпер улады мусяць вырашыць складаны юрыдычны казус, паколькі пераможца, паводле дакументаў, памёр тры гады таму. Тады яго маглі прыцягнуць да адказнасці за згвалтаванне, і Ленін інсцэніраваў сваю смерць ад дыябетычнай комы. Гэты факт пацвярджае афіцыйнае пасведчанне.


Як інфармуе РІА "Новости", прадстаўнікі палітычнай партыі, якую прадстаўляў "мёртвы" кандыдат, знаходзяцца ў разгубленасці. Сам пераможца выбараў дзесьці хаваецца — ім ужо зацікавіліся праваахоўнікі, якія дасталі з архіву крымінальную справу 2010 года.
 

Кот па мянушцы Морыс набраў 600 галасоў на выбарах мэра ў Мексіцы (фота)
 

4-гадовы мэр горада балатуецца на другі тэрмін (відэа)
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі