Кот па мянушцы Морыс набраў 600 галасоў на выбарах мэра ў Мексіцы (фота)

Як адзначылі па выніках выбараў стваральнікі мікраблога Морыса ў Twitter, выбаршчыкам надакучыла засілле бюракратыі, якая, па большай частцы, нічога не робіць, толькі спіць і есць.

"Я нарадзіўся ў Халапе, сплю, хаджу ў туалет, ем, гуляю, ізноў шмат сплю. Гэта ідэальны набор якасцяў, каб стаць кандыдатам на пост мэра", — напісана ў “выбарчай праграме” Морыса. Адным з лозунгаў яго "кампаніі" яе аўтары зрабілі ачышчэнне горада ад пацукоў, з якімі асацыююцца нядбайныя службоўцы, паведамляе РИА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі