Скандал: парламент Коста-Рыкі выпадкова дазволіў аднаполыя шлюбы

Аднак у парламенце пачаўся скандал, бо кансерватары, якія галасавалі за аднаполыя шлюбы, не ведалі, што менавіта падтрымалі. Скандальнае рашэнне было прынятае пад выглядам папраўкі да закона аб моладзі, які рэгулюе сацыяльныя пытанні і шлюб для маладых людзей.


Кансерватары прагаласавалі за папраўку, не чытаючы яе. Адразу ж яны звярнуліся да прэзідэнта Коста-Рыкі Лаўрэ Чынчыл'е з патрабаваннем накласці вета на гэты закон. Але прэзідэнт адмовілася гэта рабіць, інфармуе УНІАН.
 

Як паказваюць апошнія апытанні, 73% жыхароў Коста-Рыкі выступаюць супраць аднаполых шлюбаў.


Фота — obozrevatel.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі