СК просіць Мінінфарм заблакаваць Telegram-канал Nexta і шэраг іншых

Мэсэнджар Telegram / Ілюстрацыйнае фота
Мэсэнджар Telegram / Ілюстрацыйнае фота

УСК па Мінску прапанаваў Мінінфарму абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў, якія суды прызналі экстрэмісцкімі.

Гаворка ідзе пра Telegram-каналы NEXTA, NEXTA LIVE, LUXTA, PALCHYS, #МотолькоПомоги, Ждановiчы сёння, Ждановичи 2020 – клуб любителей песен Цоя, Активная МАЯК ВКА, I I 0 ПАРТИЗАН чат і Новая Боровая 98%.

СК выявіў "неаднаразовыя факты", калі з дапамогай гэтых каналаў здзяйсняліся наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці. Сама прадукцыя пералічаных інтэрэнт-рэсурсаў, на думку следчых, "прызначана для арганізацыі і правядзення масавых беспарадкаў, хуліганскіх дзеянняў і актаў вандалізму па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці".

Следства таксама выявіла два YouTube-каналы, дзе распавядалася пра спосабы вырабу агнястрэльнай зброі, складовых частак і кампанентаў да яго, боепрыпасаў.

Адміністратар аднаго канала ўжо ўстаноўлены і аб'яўлены ў міждзяржаўны вышук — яго прозвішча не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі