Вы тут

СК праводзіць дадатковую экспертызу аб прычынах смерці палітвязня Ашурка

Вітольд Ашурак / mff.by

Следчы камітэт Беларусі праводзіць дадатковую судмедэкспертызу аб прычынах смерці палітвязня Вітольда Ашурка. Гэтым там тлумачаць сваякам адсутнасць інфармацыі. Пра гэта БелаПАН распавёў брат палітвязня Андрэй Ашурак. Ён атрымаў адказ з СК на патрабаванне аб прадастаўленні інфармацыі пра прычыны смерці. Дадатковая экспертыза была прызначана ў канцы жніўня.

"З дня смерці брата прайшло пяць месяцаў, а за пяць месяцаў не знайсці прычыну, па якой памёр чалавек..., — кажа Андрэй Ашурак. — Я, вядома, не спецыяліст, але гэта выклікае некаторыя падазрэнні і неразуменне".

Брат не выключае, што проста зацягваецца справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.