СК пра напад на "Лільчынага тату": Афекту ў хлопца не было

СК пра напад на "Лільчынага тату": Афекту ў хлопца не было

Следчы камітэт завяршае расследаванне аб нападзе ў Мінску 14-гадовага сына на 52-гадовага бацьку. Крымінальная справа расследуецца па факце замаху на забойства. Юнак знаходзіцца пад вартай.

Прэс-служба СК адзначае, што паміж бацькам і сынам "на працягу некалькіх гадоў развіваўся канфлікт". 24 верасня ў кватэры хлопец нанёс некалькі ўдараў нажом. Бацька аказаў супраціўленне і выбіў нож з рукі сына, а пасля выклікаў "хуткую", яго шпіталізавалі з "цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі". Па выніках праведзенай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, следства прыйшло да высновы, што ў момант нападу на бацьку юнак не знаходзіўся ў стане афекта і мог усведамляць свае дзеянні.

Крымінальную справу ў бліжэйшы час могуць перадаць пракурору, а значыць хутка адбудзецца суд.

Еўрарадыё распавядала пра гэтую гісторыю. Бацька — гэта Зміцер Цімашкоў, вядомы па блогу “Лільчын тата”. Ён выхоўвае дачку, хворую на дзіцячы цэрэбральны параліч. Разам з ёй ён у верасні 2015 года прабег Мінскі паўмарафон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі