Вы тут

СК пацвердзіў: вобшук у офісе "Белсата" ідзе па справе за паклёп

З "Белсата" выносяць тэхніку / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

У Следчым камітэце Беларусі распавялі, што вобшук у офісе тэлеканала "Белсат", які праходзіць з раніцы 9 красавіка, ідзе ў межах раследвання крымінальнай справы па ч. 2 арт. 188 КК (паклёп). Справа ўзбуджаная пракуратурай Мінска за распаўсюд на сайце тэлеканала "выдумак палёпніцкага характару", паведаміў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч.

На пытанне, пра які канкрэтна паклёп ідзе гаворка, у Следчым камітэце пакуль адмаўляюцца адказваць.

Што да самога вобшуку, то ён спатрэбіўся таму, што следчыя атрымалі звесткі пра месцазнаходжанне ў офісе "Белсату" кампьютэрнай тэхнікі з дапамогай якой, меркавана, і адбыўся распаўсюд загадзя ілжывых звестак, распавёў Кабаковіч.