СК не выставіў абвінавачанне за забойства міліцыянта

СК не выставіў абвінавачанне за забойства міліцыянта

Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці завяршыла расследаванне па забойстве і замаху на забойства.

Здарэнне адбылося 17 жніўня ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёна. Як паведамлялася, 57-гадовы мясцовы жыхар адкрыў агонь па міліцыянтах, якія праводзілі планавую праверку парадку захоўвання зброі. Пры гэтым 42-гадовы міліцыянт быў смяротна паранены. А другі атрымаў цяжкія пашкоджанні.

Мужчына з 1987 года быў зарэгістраваны як паляўнічы і меў дзеючае дазвол на захоўванне і нашэнне агнястрэльнай зброі.

Комплексная судова псіхолага-псіхіятрычная экспертыза выявіла, што мужчына на момант здарэння і ў цяперашні час пакутуе на псіхічны разлад. Таму канчатковае абвінавачанне яму не выстаўлялася.

Следчы камітэт адзначае, што падчас расследавання крымінальнай справы ў СМІ неаднаразова з'яўляліся звесткі наконт браканьерства міліцыянта, а таксама — быццам вясцоўца цкавалі супрацоўнікі міліцыі. "Падчас расследавання крымінальнай справы гэтая інфармацыя была старанна правераная, аднак свайго аб'ектыўнага пацверджання не знайшла", — гаворыцца ў паведамленні СК.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд. Ён вырашыць, ці трэба навкіроўваць абвінавачанага на прымусовае лячэнне.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 10.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі