Сіўчык ачоліць рух салідарнасці "Разам"

Палітык і праваабаронца Вячаслаў Сіўчык абраны кіраўніком аргкамітэта руху cалідарнасці "Разам" 6 чэрвеня на з'ездзе аргкамітэта ў Мінску. Намеснікамі Сіўчыка сталі прадпрымальнік Аляксандр Макаеў і грамадскі актывіст Алесь Мазур (камендант намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў сакавіку 2006 г).

Удзельнікамі з'езду сталі 57 дэлегатаў з усёй краіны. Аргкамітэт мае намер прыняць некалькі заяваў: па пытаннях этнацыду ў Беларусі; у абарону прадпрымальнікаў; аб стратэгіі дзеянняў праеўрапейскіх сіл, аб супрацьстаянні рэпрэсіям.

Рух "Разам" зарадзіўся ў 2006 г. на хвалі падзей пасля прэзідэнцкай кампаніі. Яго мэта — спрыяць салідарнасці ўсіх грамадскіх ініцыятываў, скіраваных на дэмакратычнае развіццё краіны.

Паводле Сіўчыка, рух, хутчэй за ўсё, будзе зарэгістраваны ва Украіне як міжнароднае грамадскае аб'яднанне.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі