Сіноптыкі: Заўтра ўдзень у Беларусі будзе да 2 градусаў цяпла

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў ніжэй за нуль, месцамі — да 16 марозу.





6 лютага ў нашай краіне пераважна без ападкаў. Мокры снег магчымы толькі ўдзень на тэрыторыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Вецер будзе паўднёвы, 5-10 метраў за секунду.

 

У наступныя дні будзе працягвацца паступовае пацяпленне. Напрыклад, у пятніцу ўначы тэмпература паветра складзе 3-9 градусаў марозу (на Брэстчыне — ад 0 да 2 марозу), удзень — ад 3 градусаў цяпла ў Брэсцкай вобласці да 3 градусаў ніжэй за нуль на Віцебшчыне. А вось у нядзелю, 9 лютага, у дзённыя гадзіны прагназуецца да 4 цяпла.

Фота — bymedia.net