Сіноптыкі: У суботу ў Беларусі пераважна без ападкаў

Вецер будзе паўднёва-ўсходнім, усходнім, 3-8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 20-26 цяпла, інфармуе БЕЛТА.

У пачатку наступнага тыдня ўплыў на характар надвор'я ў Беларусі пачне аказваць скандынаўскі антыцыклон. Пад яго уплывам чакаецца пераважна сухое надвор'е, пры гэтым на тэрыторыі нашай краіны стане крыху халадней.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 4-9 градусаў, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 17-22 градусаў. Крыху цяплей будзе па паўднёвым захадзе, дзе ноччу чакаецца плюс 10-12 градусаў, удзень — да 24 градусаў вышэй за нуль.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі