Сіноптыкі: У сераду чакаецца да 32 цяпла, дажджы і навальніцы

Удзень дажджы і навальніцы пройдуць па большай частцы тэрыторыі нашай краіны. У асобных раёнах магчымыя моцныя ліўні і нават град.



Вецер будзе паўднёвы 5-10 метраў за секунду, пры навальніцах — да 15-20 метраў.



Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 27-32 цяпла, на захадзе — ад 21 да 26 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

 

Фота — bymedia.net