Сіноптыкі: У пятніцу чакаюцца невялікі снег і слабы туман

Ноччу ў асобных раёнах чакаецца невялікі снег, днём ён пройдзе пераважна па поўначы краіны, паведамляе БЕЛТА. Месцамі прагназуюцца слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.


Вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 метраў за секунду. Удзень па поўначы Беларусі чакаюцца парывы да 12 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе -3...-9 градусаў, пры праясненнях — 10-15 градусаў марозу. Днём чакаецца ад нуля да -5 градусаў.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі