Сіноптыкі: У панядзелак пройдзе мокры снег, будзе да +6

На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца мокры снег, удзень па захадзе — з дажджом. Месцамі магчымы слабы туман. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні парывісты, удзень па захадзе месцамі магчымае ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Удзень будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі