Сіноптыкі: У панядзелак прагназуюцца дажджы і навальніцы

Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы, моцныя дажджы. Удзень месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў умеркаваны, пры навальніцах парывісты.



Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 15-21 градуса. Па паўднёвым усходзе будзе да 23 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі