Сіноптыкі: у панядзелак па ўсёй краіне дажджы

Уначы па паўднёва-заходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Месцамі чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер усходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты, удзень у асобных раёнах да моцнага — 15-18 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 20-26 градусаў, па паўднёвым захадзе будзе плюс 16-19 градусаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі