Сіноптыкі: У панядзелак чакаецца туман, шэрань, галалёд

Істотных ападкаў не будзе. Месцамі прагназуецца слабы туман, шэрань. Вецер будзе няўстойлівым, слабым.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 7-12 градусаў, пры праясненнях чакаецца 13-17 градусаў марозу. Удзень прагназуецца 3-9 градусаў ніжэй за нуль.

На асобных участках дарог у першы дзень каляндарнай зімы захаваецца галалёдзіца, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі