Сіноптыкі: У панядзелак чакаецца мокры снег і дождж

Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца мокры снег, дождж. Месцамі чакаецца галалёд, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, уначы па паўднёвым усходзе краіны чакаецца да 8 градусаў марозу, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі