Сіноптыкі: у панядзелак будзе туманна і цёпла

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, слабы да ўмеркаванага.





Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Удзень чакаецца 1-7 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.