Сіноптыкі: у панядзелак будзе без істотных ападкаў, да 24 градусаў марозу

Істотных ападкаў не прагназуецца, толькі месцамі ў паўднёва-заходніх раёнах кароткачасовы снег. У асобных раёнах краіны шэрань. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмеркаваны.



Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў марозу, па паўночным усходзе месцамі — 21-24 градусы. Удзень будзе ад мінус 7 градусаў па паўднёвым захадзе да 15 марозу ў паўночна-ўсходніх раёнах, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі