Сіноптыкі: У нядзелю магчымы мокры снег

Уначы будзе малахмарна і без ападкаў. У заходніх раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеркаванага. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца замаразкі ад нуля да 7 градусаў, па крайнім паўднёвым захадзе тэмпература складзе 1-3 градусы са знакам плюс.

Удзень па паўночнай палове краіны пройдуць дажджы, месцамі магчымы мокры снег. Вецер паўднёва-заходні ўмеркаваны. Удзень паветра прагрэецца да 3-9 градусаў, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — да плюс 10-15 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі