Сіноптыкі: У нядзелю чакаецца дождж, мокры снег, слабы галалёд

Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень пераважна па поўдні прагназуюцца ападкі: дождж, мокры снег. Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмеркаваны, уначы і раніцай парывісты, у асобных раёнах Віцебскай вобласці да моцнага.  

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень — ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі