Сіноптыкі: У нядзелю будзе завіруха, па паўночным захадзе да -7

8 лютага ў Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Часам пройдзе снег, мокры снег. Уначы і раніцай чакаецца завіруха, месцамі — моцны снег. На некаторых участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмеркаваны, у многіх раёнах краіны прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, уначы па паўночным захадзе да мінус 7, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі