Сіноптыкі: у нядзелю будзе вельмі цёпла, месцамі дажджы

Уначы будзе без ападкаў, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы слабы да ўмеркаванага, удзень — парывісты.





Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-10 градусаў, удзень прагназуецца да плюс 14-20 градусаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.