Сіноптыкі: У аўторак чакаецца невялікі снегапад

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е. У другой палове тыдня на тэрыторыю краіны прыйдуць паўднёвыя цыклоны, якія прынясуць складаныя ўмовы.

Пакуль жа беларусаў чакае спакойнае, зімовае надвор'е, канстатуе БЕЛТА. У аўторак у многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег. Месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе -2...-8, пры праясненнях — 9-11 градусаў марозу, удзень — ад -4 да +1 градуса.

Фота — ptr-vlad.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі