Сіноптыкі: У аўторак чакаецца невялікі снег, месцамі туман, галалёд

Уначы месцамі пройдзе слабы снег. Днём па паўночна-заходняй палове краіны чакаецца невялікі снег, мокры снег, месцамі туман, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца, адзначае БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе -9...-16 градусаў, па паўночным усходзе — да 22 градусаў марозу. У паўднёва-заходніх раёнах будзе найбольш цёпла — ад 4 да 8 градусаў ніжэй за нуль.

Удзень чакаецца -1...-6 градусаў, па захадзе паветра прагрэецца да +2 градусаў.

Фота — zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі