Сіноптыкі: У аўторак будзе амаль без ападкаў і крыху пацяплее

У бліжэйшыя суткі, 23 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы, уначы слабы, удзень — 5-10 метраў за секунду. У заходніх раёнах парывы ўзмацняцца да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла, удзень — 17-23, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 26 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі