У Беларусі ў апошні дзень 2014 года чакаюцца снегапады

Уначы па паўночным захадзе, днём у большасці раёнаў краіны будзе ісці снег, месцамі чакаецца слабая мяцеліца. Днём па паўночным захадзе прагназуецца мокры снег, месцамі — наліпанне мокрага снегу і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца, інфармуе БЕЛТА.

Вецер будзе паўднёва-заходнім, заходнім 5-10 метраў за секунду, удзень — з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе -11...-17 градусаў, пры праясненнях будзе ад 18 да 21 градуса марозу. Удзень прагназуецца ад 0 па паўночным захадзе да -9 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі