Сіноптыкі расказалі, калі з Беларусі сыдзе спёка

Засталося дачакацца аўторка / Еўрарадыё

Засталося дачакацца аўторка / Еўрарадыё

Невыносная спёка пануе ў Беларусі ўжо тыдзень. Але, як кажуць сіноптыкі, хутка яна сыдзе.

20 жніўня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу — +14…+20, днём — +27…+33. У панядзелак 21 жніўня чакаецца падобнае надвор’е. А вось у аўторак спякоты больш не будзе.

Па прагнозах, 22 жніўня ў Беларусі чакаецца +11…+18 ноччу, днём — +21…+28. У сталіцы чакаецца +22.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі