Сіноптыкі прагназуюць на бягучым тыдні няўстойлівае дажджлівае надвор'е

Сіноптыкі прагназуюць на бягучым тыдні няўстойлівае дажджлівае надвор'е

Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі на бягучым тыдні няўстойлівае дажджлівае надвор'е. Нягледзячы на пахаладанне, сярэдняя тэмпература паветра застанецца вышэй за норму на 3-4 градусы (на мінулым тыдні перавышэнне складала 8-13 градусаў). Пра гэта ў Facebook піша Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак, 12 красавіка, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы — ад плюс 2 градусаў па поўначы да плюс 9 па поўдні нашай краіны, удзень — 10-16 цяпла, а на Гомельшчыне — да 17-19 градусаў.

Самымі дажджлівымі на бягучым тыдні ў Беларусі будуць чацвер, 14 красавіка, і пятніца, 15 красавіка. Месцамі прагназуюцца моцныя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-11 цяпла, удзень — плюс 10-17, па паўднёвым усходзе да плюс 19.

У пятніцу і суботу дажджы спыняцца, яны будуць магчымыя толькі месцамі. Тэмпература ў начныя гадзіны складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль (па поўначы — ад 0 да мінус 2), у дзённыя — 8-15 градусаў са знакам плюс (па поўдні месцамі плюс 16-17). У нядзелю, 17 красавіка, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-9 градусаў, удзень — 8-15 цяпла (у Гомельскай вобласці — да 17 градусаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі