Сіноптыкі пра першы снег: Холад сышоў у Расію, будзе да 18 цяпла

Але на працягу тыдня ў краіне ўсталюецца “бабіна лета”. Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтру Людміла Парашчук:



“На Шаркаўшчыне адзначылі нават наліпанне снегу — гэта ўжо зімовы пейзаж. У Магілёўскай вобласці быў мокры снег. Холад нас закрануў, але сышоў на Расію. А ў бліжэйшыя дні ўначы ад +6 да +12, а ўдзень — да +18 градусаў. У выхадныя таксама высокія тэмпературы”.

У Беларусі выпаў першы снег (фота)
 

На здымку: Фота "зімовага" Глыбокага змясціў у сацыяльных сетках Яўген Шчэбет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі